Стала вядома, хто дапамог знішчыць вайсковую авіябазу РФ «Сакі»
- 21.09.2023, 14:50
На аэрадроме вялі пастаянную выведку.
Ноч 21 верасня была вельмі неспакойнай для расейскіх захопнікаў. СБУ супольна з ВМС ударылі па аэрадроме ў Саках. Дапамагалі ім у гэтым агенты «Атэш».
Ва ўкраінскім партызанскім руху адзначылі, што «Атэш» дапамог СБУ і ВМС нанесці ўдар па аэрадроме.
«Выведка дала свой плён! На працягу паўгода нашы агенты вялі пастаянную выведку аэрадрома «Сакі», з якога рэгулярна наносяцца ўдары па падкантрольнай Украіне тэрыторыі», - адзначаюць у «Атэшы».
У руху дадалі, што дзякуючы прадстаўленай інфармацыі Сілы абароны Украіны мелі магчымасць знішчыць гэтую мэту. У той жа час, адзначаюць, што апублікаваная імі інфармацыя не дэманструе ўвесь аб'ём звестак, якія перадае «Атэш».
«Працягваем збіраць інфармацыю для знішчэння расейскіх вайсковых аб'ектаў, якім не месца на ўкраінскай зямлі Далучайся да нас і вядзі барацьбу супраць акупантаў!» - заклікаюць яны.