BE RU EN

Маці віцебскага школьніка адсудзіла ў крамы кампенсацыю маральнай шкоды за дрэнныя чаравікі

  • 21.09.2023, 14:41

Як ёй удалося?

Улетку віцяблянка купіла для свайго сына-школьніка паўчаравікі за 100,52 рублі, магчыма, у краме «Марка». Абутак быў з дэфектам, і жанчына надумала патрабаваць ад крамы вяртання грошай, піша тэлеграм-канал «LIVE Віцебск, я гуляю!» са спасылкай на пастанову суда.

Аднак за час ад пакупкі паўчаравікі падаражэлі да 103,60 рубля. Жанчына запатрабавала, каб ёй вярнулі менавіта гэтую суму.

Работнікі крамы сцвярджаюць, што былі згодныя ёй выплаціць гэтыя лішнія 3,08 рублі, але папрасілі ў жанчыны пашпарт - для афармлення расходнага ордэра.

Але пакупніца адмовілася даваць дакумент. Яна пайшла скардзіцца ў гарвыканкам і ва ўправу гандлю аблвыканкама. А ў выніку і ўвогуле падала ў суд на атрыманне гэтых 3 рублёў і кампенсацыі маральнай шкоды сумай 50 рублёў.

Суд Першамайскага раёна Віцебска сапраўды стаў на бок жанчыны: абавязаў краму вярнуць 3,08 рубля, няўстойку 3,39 і кампенсацыю маральнай шкоды сумай 35 рублёў.

Крама яшчэ пры гэтым павінна заплаціць суду дзяржаўную мыту 185 рублёў.

Апошнія навіны