BE RU EN

Удар па штабе Чарнаморскага флоту РФ у Крыме: спадарожнік паказаў разгромныя наступствы

  • 21.09.2023, 13:59

Адзін з будынкаў цалкам разбураны.

У сеціве з'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі наступстваў удару па камандным пункце Чарнаморскага флоту РФ каля паселішча Верхнясадовага ў акупаваным Крыме.

На свежых спадарожнікавых здымках Planet Labs, апублікаваных праектам "Схемы", за 21 верасня відаць, што ў выніку выбухаў 20 верасня на гэтай тэрыторыі быў пашкоджаны сама менш адзін будынак, частка якога была знішчаная.

Згодна з картай вайсковых аб'ектаў там размешчаны 744-ы Цэнтр сувязі камандавання ЧФ РФ.

Раніцай 20 верасня ў часова акупаваным Крыме грымнула некалькі выбухаў. Затым стала вядома, што яны былі вынікам паспяховага ўдару па камандным пункце Чарнаморскага флоту РФ каля Верхнясадовага, што недалёка ад Севастопаля.

Як паведаміла выданне Defense Express, гаворка ідзе аб абароненым рэзэрвовым камандным пункце Чарнаморскага флоту РФ. Гэты камандны пункт быў створаны яшчэ за савецкім часам, а падчас анэксіі Крыма ў 2014 годзе быў захоплены адным з першых. Таму ўкраінскім вайскоўцам было добра вядома пра яго.

Апошнія навіны