BE RU EN

Маці параненай РФ дзяўчынкі расказала пра першыя сэкунды пасля выбуху ў Кіеве

  • 21.09.2023, 12:53

Наступствы барбарскага нападу расейцаў паказалі на фота і відэа.

У чацвер, 21 верасня, дзяржава-тэрарыст РФ нанесла ракетны ўдар па Кіеве. У выніку падзення адломкаў, сярод іншага ў Дарніцкім раёне, пацярпела 9-гадовая дзяўчынка. Са слоў мамы дзіцяці — усё адбылося вельмі хутка.

Аб гэтым паведаміў карэспандэнт obozrevatel.com. obozrevatel.com.

Камунальныя службы прыбіраюць адломкі, на месцы здарэння працуюць праваахоўнікі.

Так, пад 6:00 дзяржава-тэрарыст РФ атакавала сталіцу крылатымі ракетамі. Сіламі СПА былі знішчаныя ўсе паветраныя цэлі, аднак адломкамі былі пашкоджаныя некалькі будынкаў, а таксама пацярпелі 7 чалавек, сярод якіх 9-гадовая дзяўчынка.

«Пацярпела маё дзіця – Альбіна, 9 гадоў. Мы былі ў шпіталі — ёй зашылі раны. Яна мела дзве рваныя раны. Пакуль нас адпусцілі — яна (пацярпелая дзяўчынка — Рэдакцыя) ў бяспечным месцы. Але вельмі напалоханая», — расказала маці дзіцяці.

Паводле ейных слоў усё адбылося вельмі хутка — грымну выбух, і дзіця кінулася да яе. У гэты момант выбухной хваляй выбіла шыбу. Мабыцьўсё, менавіта аскепкі шкла паранілі дзяўчынку.

Варта дадаць, што адломкі збітай расейскай ракеты ўпалі на СТА, будынак якой часткова згарэў. Выбухной хваляй былі выбітыя шыбы жылога дома і знесла дах. Таксама пашкоджаныя вучылішча і інтэрнат.

Нагадаем, раніцай 21 верасня тэрарыстычнае войска РФ наладзіла новую масавую атаку на Украіну. Падчас паветранай трывогі ў Кіеве спрацавала СПА, адломкі ўпалі ў чатырох раёнах сталіцы. Сама меней 7 чалавек атрымалі раны.

Апошнія навіны