BE RU EN

Беларускага прадпрымальніка затрымалі на мяжы пры вяртанні з Польшчы

  • 21.09.2023, 11:35

Бізнэсовец не выходзіць на сувязь.

Карнікі на мяжы затрымалі 46-гадовага прадпрымальніка Алега Падліпскага, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".

Алег Падліпскі вяртаўся з Польшчы ў Беларусь. Як пішуць праваабаронцы, ён быў затрыманы 18 верасня і з таго часу не выходзіў на сувязь. Паводле “Вясны”, прадпрымальніка раней затрымлівалі ў 2020 годзе ў Наваградку падчас пратэставых акцый. У лютым 2022 года суд арыштоўваў Алега Падліпскага на 15 дзён за ўдзел у антываеннай акцыі.

14 верасня пры вяртанні з Польшчы ў Беларусь быў затрыманы журналіст Сяргей Гардзіевіч, які надоечы выйшаў на волю пасля паўтара года калоніі паводле абвінавачання ў паклёпе (188 КК), абразе Лукашэнкі (частка 1 артыкула 368 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК).

Апошнія навіны