BE RU EN

Пад Кіевам расейская ракета знішчыла завод Pepsi

  • 21.09.2023, 11:33

Кампанія ўнесеная ў пералік міжнародных фундатараў Крамля.

У выніку ракетнага ўдару 21 верасня па Вішнёвым Бучанскага раёну пацярпеў завод Pepsi.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Оперативний ЗСУ».

Паведамляецца, што ў Вішнёвым адломкі трапілі ў некалькі месцаў, пашкоджаныя будынкі прамысловай зоны.

Паводле мясцовых Telegram-каналаў, ёсць параненыя сярод працаўнікоў. Паводле папярэдняй інфармацыі, без ахвяр. Усе экстранныя службы на месцы.

Кампанію PepsiCo НАПК унесла ў пералік міжнародных фундатараў вайны, бо яна прадоўжыла дзейнасць у Расеі пасля пачатку ўварвання і плаціць падаткі ў бюджэт дзяржавы-агрэсара.

Апошнія навіны