У Кемераўскай вобласці РФ студэнты неаднаразова падпальвалі рэлейныя шафы на чыгунцы
- 21.09.2023, 10:54
«Дыверсантамі» выявіліся навучэнец каледжа і ягоная 23-гадовая сяброўка.
У Кемераўскай вобласці студэнт політэхнічнага каледжа і ягоная 23-гадовая сяброўка прызналіся ў масавых падпалах рэлейных шаф, пастоў секцыянавання кантактнай сеткі і вагонаў-цыстэрнаў. Аб гэтым піша Baza.
Маладых людзей затрымалі яшчэ ў красавіку 2023 года пры спробе падпалу рэлейных шаф на 3593-м кіламетры Заходне-Сібірскай чыгункі. На іх была распачатая справа за знішчэнне чужой маёмасці.
Пазней следчыя высветлілі, што яны маюць дачыненне і да іншых падпалаў. Паводле следства, у сакавіку 2023 года яны падпалілі шафу недалёка ад мясцовага нафтаперапрацоўчага завода. Праз некалькі дзён яны падпалілі пост секцыянавання кантактнай сеткі. Праз пару дзён падпалілі вагон-цыстэрну, якая стаіць на станцыі "Анжэрская". У красавіку яны падпалілі пост секцыянавання кантактнай сеткі на станцыі "Томск-1".
На дзяўчыну з хлопцам распачалі некалькі крымінальных спраў паводле артыкулу "дыверсія".