BE RU EN

Мужчына ў чорным атакаваў вайсковую часціну РФ у Екацярынбургу

  • 21.09.2023, 10:28

Невядомы закідаў расейскіх вайскоўцаў дымавымі шашкамі і выбуховымі пакетамі.

Учора, 20 верасня, пад 10:00 у Екацярынбургу мужчына 40 гадоў і ростам пад 175 см атакаваў вайсковую часціну дымавымі шашкамі і выбуховымі пакетамі.

Расейскія суполкі пішуць, што мужчына быў адзеты ва ўсё чорнае, а інцыдэнт адбыўся ў Кіраўскім раёне, паведамляе dialog.ua.

Вядома, што мужчына ўзяў з сабой «на справу» самаробнае выбуховае прыстасаванне, выбуховы пакет і дымавую шашку. Ён закінуў усё гэта праз плот. Пасля гэтага здолеў вельмі хутка схавацца ў лесапаласе.

Z-каналы запэўніваюць, што выбуху не было, усе будынкі цэлыя, як і асабовы склад з вайсковай тэхнікай. На месца здарэння прыехала паліцыя.

Яна забрала пластыкавую бутэльку з прыкручанымі да яе дратамі, чатыры ніты, дымавую шашку і вяроўку з дротам і шайбай.

Апошнія навіны