BE RU EN

Танкавая дуэль: УСУ па-майстэрску знішчылі расейскі Т-72Б3

  • 21.09.2023, 9:51

Унікальны бой паказалі на відэа.

У Запарожскай вобласці байцы УСУ на танку ўступілі ў дуэль з варожым Т-72Б3 і падбілі яго.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Украіны.

На відэазапісе, знятым з дрона, відаць, як два танкі ўступаюць у дуэль – іх падзяляе літаральна некалькі мэтраў і дрэвы. Украінскія байцы на Т-64БВ былі спрытнейшыя за ворагаў на танку Т-72Б3 — варожая машына была падбітая, на відэа відаць два выбухі.

Адзначаецца, што дуэль адбылася ў Запарожскай вобласці, а відэа здымалі байцы 128-й горна-штурмавой брыгады.

Апошнія навіны