BE RU EN

Пытанняў усё больш: відэа з Кадыравым у крамлёўскім шпіталі знялі тры тыдні таму

  • 21.09.2023, 9:30

У кіраўніка Чачэніі дзякуючы роліку выявілі яшчэ адно сур'ёзнае захворванне.

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў, пра смерць якога апошнім часам ходзяць чуткі, нібыта запісаў відэа з крамлёўскай лякарні, каб пацвердзіць, што "з ім усё ладам". Аднак, як выявілася, яно было запісанае значна раней, чым апублікаванае.

Напрыклад, паводле крыніц obozrevatel.com ва ўзброеных структурах, відэа з Кадыравым у шпіталі, якое было апублікаванае ў сераду, 20 верасня, было знятае яшчэ тры тыдні таму.

«Сябры, у гэтыя дні наша сям'я вельмі хвалявалася за дарагога дзядзьку Магамеда Абдулхамідавіча Кадырава. Хвала Богу, ён ужо папраўляецца. Падчас маёй службовай выправы ў Маскву пры першай жа магчымасці я наведаў шпіталь, у якім заспеў яго ў добрым гуморы. Нават на шпітальным ложку ён трымаецца малайцом і не прапускае магчымасці аддаваць распараджэнні сямейнікам нашай вялікай радзіны. Я падбадзёрыў майго дарагога дзядзьку, зычыў яму як мага хутчэй акрыяць і пераказаў словы падтрымкі ад дарагой мамы», — нібы выдаў Кадыраў.

Як вядома, у роліку лекар называе дату 20 верасня. Аднак нават у сеціве адразу ж пачалі падазраваць, што кадры могуць быць леташнімі.

І тут усё вельмі проста, бо ў гэтым відэа Кадыраў худы і занадта добра выглядае. А вось апошнім часам ён быў больш "раскошным" у сваёй вазе.

Акрамя таго, лекары сцвярджаюць, што Кадыраў можа мець дыягназ пастознасць. Гэта невялікая ступень апухласці скуры і абалоніны, якая праяўляецца слабай прыпухласцю. Скура пры пастознасці бляднее, з выгляду злёгку нагадвае цеста.

Чуткі аб цяжкай хваробе Кадырава ходзяць ужо некалькі месяцаў. Яшчэ ў сакавіку 2023 года нямецкая газэта Bild, спасылаючыся на былога віцэ-прэм'ера Чачэніі Ахмада Закаева, які цяпер жыве ў выгнанні, напісала, што Кадыраў мае сур'ёзную хваробу нырак — і ён прывёз у Чачэнію лекара з ААЭ, бо не давярае маскоўскім медыкам.

У сеціве таксама звярталі ўвагу на моцныя змены ў абліччы Кадырава, у тым ліку на моцную апухласць твару і медыцынскую прыладу на пальцы, таму меркавалася, што ў яго адмаўляюць ныркі.

Ускосна ягоную хваробу пацвердзіў адзін з сыноў, змясціўшы эмацыйнае відэа аб тым, як цяжка траціць бацьку.

У траўні 2023 года начальнік ГУВ Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў пацвердзіў, што верхавод Чачэніі адчувае праблемы са здароўем. Ён расказаў, што Кадыраў мае нарказалежнасць, хоць спачатку ўжываў наркотыкі як допінг.

Апошнія навіны