Калідор да Азоўскага мора: украінскі генерал растлумачыў нечаканы манэўр каля Токмака
- 21.09.2023, 9:02
Расейскія караблі могуць апынуцца ў пастцы.
Сёння Сілы абароны Украіны маюць патэнцыйную магчымасць перацяць сухаземны калідора з Расеі ў акупаваны Крым і выйсці да Азоўскага мора. У гэтым задача-максімум. Задача-мінімум — наблізіцца да ўзбярэжжа настолькі блізка, каб накрываць артылерыяй пазіцыі ворага аж да мора. Пры гэтым караблі, якія РФ спрабуе тут выратаваць ад атак Украіны, у такім выпадку апынуцца фактычна ў пастцы.
Перш чым украінскае войска выйдзе да чарговага значнага пункта – Токмак – неабходна пераадолець другую лінію абароны — «лінію Суравікіна», а затым трэцюю. Пры гэтым браць Токмак "у лоб" не канечне. Яго можна абысці і прасоўвацца далей у кірунку да Азоўскага мора. Дакладныя тэрміны прагназаваць складана, але ўжо цяпер можна сказаць, што халады не стануць вялікай перашкодай для такіх дзеянняў украінскіх абаронцаў. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю obozrevatel.com расказаў экс-намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны, генерал-лейтэнант Ігар Раманенка.
- Начальнік ГУВ генерал Буданаў абвясціў новы прагноз — Сілы абароны Украіны могуць перацяць сухаземны калідор у Крым яшчэ да надыходу зімы. Ці бачыце Вы аб'ектыўныя перадумовы для гэтага?
- Буданаў меў розныя прагнозы. На жаль, што да часу не ўсе яны спраўджваліся, рэалізоўваліся. Таму я буду рабіць свае прагнозы. Яны ў тым, што асноўныя баявыя дзеянні на поўдні краіны ў нас яшчэ не адбыліся ў сувязі з тым, што яшчэ не скарыстаныя ўсе стратэгічныя рэзэрвы, якія мы рыхтавалі з пачатку года.
Але для таго, каб гэта зрабіць, нам неабходна сабраць свой патэнцыял з пункту гледжання прабіцця калідораў другой «суравікінскай» лініі абароны, выйсці на аперацыйную прастору ў Токмаку і далей. Каб гэта зрабіць, неабходна да канца верасня назапасіць ударныя сілы.
Думаю, пад канец месяца нам усё ж такі дадуць ATACMS, Taurus і панцырную тэхніку, якая ўжо была ўзгодненая. Магчыма, павялічаць і колькасць набояў.
Усё гэта дазволіць дзейнічаць нам такім чынам, каб прабіць гэтыя калідоры і заводзіць у іх свае сілы. Актыўныя дзеянні ў такім выпадку магчымыя ў кастрычніку-лістападзе, магчыма, пазней. Вядома, надвор'е ўплывае, але яно ўплывае не толькі на нас, але і на супраціўніка. Гэта з аднаго боку.
З іншага боку, у 2021 годзе мы праводзілі вучэнні цэлы год, у варунках і восені, і зімы, і вясны. Таму надвор'е не мае нас спыняць. Калі нам дадуць узбраенне, мы выканаем гэтыя задачы.
Задача-мінімум у тым, каб выйсці на такую адлегласць да Азоўскага ўзбярэжжа, каб мы маглі агнявымі сродкамі, найперш артылерыяй, накрываць пазіцыі ворага і пераймаць ягоны лагістычны калідор з Расеі ў Крым і наадварот. Увогуле, неабходна выйсці на ўзбярэжжа войскамі. Гэта задача-максімум.
Такія патэнцыйныя магчымасці ёсць, але што да канкрэтных часавых тэрмінаў, якія называе генерал Буданаў, то я б устрымаўся ад такіх прагнозаў.
- Пытанне пра Токмак. Гледзячы на карту, здаецца, што адлегласць да яго не такая ўжо вялікая, але мы разумеем, наколькі цяжка Сілам абароны Украіны даецца кожны кіламэтар. Паводле Вашых ацэнках, у чым найбольшая цяжкасць для выхаду на гэтыя пазіцыі?
- Самая вялікая цяжкасць у тым, што мы прайшлі толькі першую лінію абароны ворага, а трэба прайсці другую, «лінію Суравікіна». А потым прайсці трэцюю лінію. Гэта значыць, неабходна прабіць калідор у гэтай дастаткова моцнай сістэме іхняй абароны і выйсці на аперацыйную прастору. Гэта значыць, за трэцюю лінію, калі гаварыць пра гэты кірунак.
Не абавязкова браць Токмак у лоб. Яго трэба разбіваць, магчыма, абыходзіць і ісці далей на ўзбярэжжа Азоўскага мора і рабіць тое, пра што мы гаварылі.
- Ці мяркуеце Вы, што такое ўразанне ў абарону ворага пагражае атачэннем нашым Сілам абароны? Бо пазіцыі ворага пры гэтым фактычна будуць знаходзіцца злева і справа.
- Калі ажыццяўляецца ўкліноўванне, небяспека ёсць заўсёды. Супраціўнік будзе спрабаваць біць па флангах, каб адцяць авангардныя часткі і падраздзяленні. Гэта вядомая тактыка. Пад тым жа Рабоцінам, тым жа Старамаёрскам мы спачатку прабіваем, а затым расшыраем флангі.
Калі ўзяць Бярдзянскі кірунак, то мы цяпер б'ём па Новаданецку і Новамаёрску, гэта значыць, расшыраем флангі, каб не адбылося тое, пра што Вы кажаце. У кірунку Рабоціна мы б'ём па Новапракоп'еўцы і Вярбавым, гэта таксама фланг.
Гэта вядомыя ваенныя метады — калі ты ідзеш наперад, ты маеш падумаць, як засцерагаць свае флангі. Гэта само сабой разумеецца. Нічога новага ў гэтым няма.
- Мы бачым, наколькі пачасціліся і актывізаваліся атакі нашых Сіл абароны на вайсковыя аб'екты акупанта ў Крыме, у тым ліку на Чарнаморскі флот. Ёсць інфармацыя аб тым, што Расея вывела тры свае караблі з Чорнага ў Азоўскае мора. Ці мяркуеце Вы, што менавіта Чарнаморскі флот можа стаць бягучай цэллю нумар адзін для ўкраінскага войска?
- Не, не цэллю нумар адзін. Ён усё адно грае дапаможную ролю. Нам важнае насамперш сухаземнае пасоўванне. Няхай як мага больш караблёў заводзяць у Азоўскае мора, мы выйдзем на ўзбярэжжа і будзем іх там паспяхова тапіць. Бо ў Азоўскім моры мы можам іх ганяць і нашымі "Малымі", і паветранымі дронамі, і артылерыяй, і шмат чым яшчэ. Мы зможам дастаць кэжны расейскі карабель, кожнае судна ў акваторыі Азоўскага мора.
Але найперш нам трэба біць носьбіты «Калібраў». Адну падводную лодку ўжо знішчылі. Трэба біць далей, у тым ліку ракетныя катэры.
- Ці не мяркуеце Вы, што гэтае перамяшчэнне караблёў у Азоўскае мора мае яшчэ адну мэту — напрыклад, вораг хоча выкарыстоўваць іх, каб наносіць ўдары па Сілах абароны Украіны, якія будуць падыходзіць да ўзбярэжжа?
- Не. Дэсантныя караблі не валодаюць сур'ёзнай зброяй для ўдараў. Яны забяспечваюць пытанні перавозу. Калі масты будуць разбітыя, то яны павінны будуць забяспечыць разнастайныя лагістычныя дастаўкі. Але як толькі яны будуць падыходзіць бліжэй, мы будзем іх накрываць.
Яны выводзяць караблі ў Азоўскае мора і ў Новарасійск, далей ад Крыма, каб іх захаваць. Але чым бліжэй мы будзем перамяшчацца да Азоўскага мора, тым большая імавернасць, што мы будзем у іх цаляць.
Але спачатку Сілам абароны Украіны неабходна рушыць наперад па зямлі. А для гэтага патрэбныя новыя сродкі — заходнія і свае, якія ўжо пастаўленыя на канвеер — і ракетнае ўзбраенне, і ўдарныя дроны, як паветраныя, так і марскія, падводныя. Усе гэтыя тры кірункі распрацоўкі дронаў актыўна развіваюцца.