BE RU EN

У Расеі разбіўся знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34

  • 20.09.2023, 11:21

Катастрофа адбылося у Варонежскай вобласці

20 верасня у Варонежскай вобласці Расеі пацярпеў катастрофу знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34. Экіпаж катапультаваўся.

«20 верасня 2023 у Варонежскай вобласці а 10:00 пры выкананні планавага вучэбна-трэнінгавага палёту пацярпеў аварыю самалёт Су-34. Экіпаж самалёта ў складзе двух чалавек катапультаваўся і эвакуаваны на аэрадром базавання. Пагрозы іх здароўю няма», - паведамляе Мінабароны Расеі.

Палёт выконваўся без боекамплекта. Катастрофа адбылося ўдалечыні ад населеных пунктаў.

Пазней стала вядома, што папярэдняй прычынай падзення знішчальніка Су-34 стала адмова левай стойкі шасі.

Апошнія навіны