Расейская мадэль-пуціністка абняславілася на модным паказе з сіняком пад вокам
- 19.09.2023, 11:05
Раней яна патрапіла ў скандал праз літару Z на подыуме.
Расейская супермадэль Ірына Шэйк, якая ў 2022 годзе патрапіла ў гучны скандал праз фашысцкую літару Z, абняславілася няўдалым грымам на модным мерапрыемстве. У рамках Тыдня моды ў Лондане прайшоў паказ новай вясенне-летняй калекцыі дызайнера нігерыйскага паходжання Мавалалы Агунлесі, у якім прыняла ўдзел расейка.
На подыум яна выйшла са «збітым» тварам, за што Шэйк рэзка захэйцілі ва ўсім свеце. Гнеўныя каментары з'явіліся пад допісам мадэлі ў Instagram, піша obozrevatel.com.
Першым пад удар патрапіў брэнд Mowalola, а пазней чарга дайшла і да ўдзельнікаў скандальнага паказу. Мадэляў абвінавацілі ў тым, што яны рамантызуюць гвалт.
Мноства англамоўных падпісчыкаў Шэйк з усяго свету пакінулі свае раз'юшаныя каментары, у якіх прысаромілі расейку за тое, што яна не падтрымлівае жанчын-ахвяр гвалту, а выдае сінякі на твары за «аксэсуар».
«З якога часу хатні гвалт стаў модным?» «Навошта рабіць макіяж, быццам цябе толькі што збілі», «Што гэта за выява ў стылі хатняга гвалту? Не шыкоўна», «Папулярызацыя фізічнага гвалту – гэта зусім не модна», «З якога часу гэты гвалт стаў тэмай шоў на подыуме?» - напісалі ў каментарах.
На подыум Шэйк выйшла ў срэбнай сукенцы да падлогі і падоўжанай кофце з рэперам 2PAC. Яе выраз твару быў змрочным, што толькі падкрэсліла сінякі і драпіны на твары.
Пасля паказу яна надумала не змываць супярэчлівы грым. Замест гэтага, расейка наладзіла фотасесію для свайго блога, праігнараваўшы крытыку падпісчыкаў.