BE RU EN

Украінскае войска прарвала «лінію Суравікіна»

  • 30.08.2023, 13:55

«Зубы цмока» затрымалі УСУ толькі на дзень.

Украінскае войска магло ўпершыню пераадолець супрацьтанкавую «лінію Суравікіна» на Запарожскім кірунку ля сяла Вярбовага, паведамляе The Moscow Times.

Аб поспехах на гэтым кірунку паведамляе ўкраінскае камандаванне і іх пацвярджае журналіст Bild Юльян Ропке.

Генеральны штаб УСУ заяўляе аб поспехах на Арэхаўскім кірунку: «На кірунках Новаданілаўка-Новапракопаўка і Малая Токмачка-Вярбовае мелі поспех, замацоўваюцца на дасягнутых межах».

Нямецкі журналіст піша са спасылкай на геалакацыйныя звесткі, што прарыў "лініі Суравікіна" на адной з дзялянак адбыўся, а "зубы цмока" пратрымалі ўкраінскае войска толькі блізу дзень.

Расея будавала шматкіламетровыя фартыфікацыйныя збудаванні ў Луганскай, Данецкай і Херсонскай абласцях, а таксама ў прымежных з Украінай абшарах з мінулага года.

Гэтыя ўмацаванні ёсць траншэямі з шэрагамі бетонных супрацьтанкавых булдавешак — "зубоў цмока", — якія шырока выкарыстоўваліся падчас Другой сусветнай вайны для спынення прасоўвання варожай тэхнікі і пяхоты.

Апошнія навіны