BE RU EN

Украінскі лётчык: СБУ выканала на выдатна баявую задачу ў Курску

  • 28.08.2023, 21:22

Зводка з украінскага фронту ад Рамана Світана.

Ваенная контрвыведка Службы бяспекі Украіны ў ноч на 27 жніўня з дапамогай дронаў атакавала аэрадром у расейскім Курску. Амаль усе беспілотнікі СБУ даляцелі да сваіх цэляў.

Адпаведную інфармацыю ў сваёй штодзённай аператыўнай зводцы на «24 Канале» пракаментаваў ваенны эксперт, палкоўнік запасу УСУ, лётчык-інструктар Раман Світан.

«Пляскач» у Курску

Раман Світан адзначыў, што, паводле наяўнай інфармацыі, гэта праца СБУ. Некалькі дзясяткаў дронаў, якімі яны кіравалі, нанеслі сур'ёзныя пашкоджанні 4 Су-30, 1 МіГ-29, а таксама ЗРК С-300 і «Панцыр». Акрамя таго, некаторыя дроны дайшлі да сістэмаў РЭБ.

– Контрвыведка СБУ выканала выдатна баявую задачу. Прыблізна такога ж узроўню, як сваім Sea Baby, – падкрэсліў ваенны эксперт.

Спецслужба развіваецца, выконвае баявыя задачы. Бо ўдар па носьбітах ракетаў прыводзіць да памяншэння колькасці ракетных нападаў.

Разбітая расейская калона ў Кахоўцы

Узброеныя сілы Украіны разграмілі калону расейскіх акупантаў у раёне Кахоўкі на акупаванай частцы Херсоншчыны.

Раман Світан патлумачыў, што ў расейцаў у апошні час ідзе сталае перасоўванне, гэта значыць перакідванне сілаў і сродкаў. Бо ў іх адначасова ўзнікла вельмі шмат праблемаў у раёне таго ж Рабоціна, гэта значыць на Запарожскім кірунку. А таксама пасля высадкі дэсанта ГУР МА ў Крыме – адпаведна, яшчэ і гэты кірунак.

– У іх ідзе няспыннае «латанне дзірак» і адпаведнае перакідванне сілаў і сродкаў, а тут ужо працуе ўкраінская выведка, – дадаў Світан.

Расейцы перакідваюць элітныя падраздзяленні з Крамянной

Паводле словаў ваеннага эксперта, у расейцаў падраздзяленне ўжо ўважаецца за «элітнае», калі няма «сядзельцаў».

– На самай справе ўсе элітныя падраздзяленні былі знішчаныя ўкраінскімі войскамі летась. А тыя, каго яны цяпер набіраюць, уважаюцца за «элітныя», калі маюць прынамсі берэты гэтых падраздзяленняў.

Світан патлумачыў, што цяпер для экстраннага перакідвання выкарыстоўваюць часці Паветрана-дэсантных войскаў, бо яны найбольш мабільныя. Тым больш, што яны ўкамплектаваныя лёгкай бранёй, таму іх і лёгка перакінуць, і лёгка кіраваць.

Апошнія навіны