З'явіўся спадарожнікавы здымак наступстваў удару па расейскім комплексе С-400 у Крыме
- 28.08.2023, 20:46
Новая ўкраінская ракета паказала сябе бездакорна.
У сеціве з'явіліся спадарожнікавыя здымкі наступстваў удару Сілаў абароны Украіны па адным з кампанентаў a target="_blank" href=https://charter97.org/ru/news/2023/8/27/561404/>расейскага комплексу С-400 у акупаваным Крыме 23 жніўня.
Журналіст «Радыё Свабода» Марк Крутаў апублікаваў у Twitter здымак кампаніі Planet, зроблены 27 жніўня, на якім відаць знішчаную расейскую тэхніку ў раёне Аленеўкі.
Нагадаем, што 23 жніўня на мысе Тарханкут у Крыме была знішчаная расейская зенітна-ракетная сістэма С-400 «Трыюмф». Выбух адбыўся блізу 10:00 каля вёскі Аленеўка. У выніку была поўнасцю знішчаная сама ўстаноўка, устаноўленыя на ёй ракеты і асабовы склад.
У Галоўнай управе выведкі адзначылі, што «Трыюмф» быў «візітнай карткай» сродкаў СПА краіны-агрэсаркі і ў расейцаў было няшмат такіх комплексаў.
Сакратар РНБА Аляксей Данілаў заявіў, што С-400 быў знішчаны новай украінскай ракетай, якая «паказала сябе абсалютна бездакорна».