BE RU EN

Магілёў накрыла навальніца з залевай і градам

  • 28.08.2023, 20:04

Памеры градзінаў былі такімі, што засталіся ўвагнутасці на машыне.

У Магілёве прайшла навальніца, праз якую сталі падтопленыя некаторыя дарогі, мяркуючы з відэа ў сацсетках. Навальніца суправаджалася буйным градам, які пашкодзіў як мінімум адзін аўтамабіль, адзначае «Люстэрка».

Навальніца, залева і град пачаліся бліжэй да канца працоўнага дня. Ад падзення льдзінаў людзі хаваліся пад падстрэшкамі.

Як сцвярджаюць жыхары горада, буйныя льдзіны памялі прынамсі адно аўто. «Спадарожнік (раён Магілёва – заўв.), уся машына памятая», – паведаміў адзін аўтаўладальнік.

Моцныя ападкі прывялі да падтаплення дарог. Напрыклад, у раёне 26-й школы на вуліцы Будаўнікоў.

Нагадаем, у Беларусі на 28 жніўня Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі. На большай частцы краіны чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру.

Апошнія навіны