BE RU EN

Украінскія байцы ўпершыню знішчылі рэдкі расейскі РЭБ «Свет-КУ»

  • 28.08.2023, 18:56

Паспяховую аперацыю правялі ў тыле акупантаў.

Украінскія вайскоўцы ўпершыню знішчылі рэдкі расейскі комплекс радыёэлектроннай барацьбы «Свет-КУ» ў тыле ворага. Пра гэта паведаміў дарадца міністра Украіны ў стратэгічных галінах прамысловасці Яраслаў «Локі» Алейнік.

З яго слоў, «Свет-КУ» ва Украіне бачылі тройчы - у 2016, 2020 і 2021 гадах на тэрыторыі часова акупаванай Луганскай вобласці.

Пры гэтым на гэты раз комплекс знайшлі ў тыле ворага, дзе расейцы не чакалі, што яго знойдуць.

Алейнік дадаў, што гэта першае зафіксаванае знішчэнне «Свету-КУ».

Адзначым, што РБ-636 «Свет-КУ» быў прыняты на ўзбраенне расейскага войска ў 2012 годзе. Ён прызначаны для ацэнкі электрамагнітнага асяроддзя, пошуку, выяўлення і экспрэс-аналізу радыёвыпраменьвання. Комплекс можа сачыць за сітуацыяй і абараняць звесткі ад выцекаў з тэхнічных каналаў бесправадной сувязі.

Апошнія навіны