BE RU EN

«Адна на ўсіх метадычка»: расейскія прапагандысты эпічна зняславіліся на ўласнай хлусні

  • 28.08.2023, 17:45

Паказальная гісторыя аднаго відэа.

Расейскія прапагандысты заявілі пра «метадычкі» заходніх СМІ, па якіх яны нібыта працуюць, але сказалі пра гэта ў ідэнтычных выразах. Аднолькавыя тэзы выдалі ў эфіры Вольга Скабеева і яе муж Яўген Папоў, піша сайт gordonua.com.

Прапагандысты каментавалі тое, як заходнія СМІ асвятлялі гібель уладальніка расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер», прызнанай у свеце злачыннай арганізацыяй, Яўгена Прыгожына. Скабеева заявіла, што ўсе загалоўкі нібыта ідэнтычныя.

«Катастрофа з Прыгожыным сёння на ўсіх вокладках. Праўда, загаловак на ўсіх таксама чамусьці адзін: «Помста Пуціна». Так выглядаюць, відаць, свабодныя, дэмакратычныя СМІ. Нават словы не мяняюць. Якая строгая ў іх метадычка», - заявіла яна.

Папоў, у сваю чаргу, агучыў практычна такі ж тэкст.

«Загаловак адзін: «Помста Пуціна». Так выглядаюць вольныя, дэмакратычныя СМІ. Нават словы не мяняюць. Такая вось строгая і адна на ўсіх метадычка», - заявіў ён.

Відэа з гэтымі фрагментамі апублікаваў праваабаронца і валанцёр Аляксандр Аранец у сацсетцы Х (былы Twitter).

Многія заходнія СМІ напісалі, што катастрофа самалёта Прыгожына 23 жніўня ў Цвярской вобласці, магчыма, з'яўляецца помстай прэзідэнта краіны-агрэсаркі РФ Уладзіміра Пуціна за ўзброены мяцеж 23-24 чэрвеня 2023 года. Прынамсі, такія артыкулы выпусціла The New York Times у калонцы «Меркаванні», The Atlantic (таксама ў аўтарскіх калонках). З загалоўкамі аб помсце Пуціна на першых палосах папяровых выданняў выйшлі Daily Express, Daily Mail, Mirror, паведамляе BBC News.

Аднак многія выданні падавалі навіны аб гібелі Прыгожына ў іншым ключы. Дарэчы, The Independent пісала аб тым, хто такі Прыгожын і чым вядомы ён сам і ПВК «Вагнер». На CBS News выйшаў матэрыял пад назвай «Што мы ведаем аб авіякатастрофе, у якой загінуў расейскі кіраўнік «Вагнера» Прыгожын і яшчэ дзевяць чалавек», дзе апісваюцца абставіны катастрофы і меркаванні расейскіх дзеячаў. Сайт The Washington Post апублікаваў навіну «Расея пацвердзіла смерць кіраўніка «Вагнера» Прыгожына пасля аналізу ДНК». З такім нейтральным загалоўкам выйшла навіна на The New York Times.

Апошнія навіны