Памежная служба Польшчы паведаміла пра атаку патруля беларускімі спецслужбамі
- 28.08.2023, 17:36
Падрабязнасці.
Памежная ахова Польшчы паведаміла, што ў нядзелю парушыць мяжу з боку Беларусі спрабавалі ўсяго шэсць мігрантаў, у тым ліку двое грамадзян Сірыі і адзін - Емена. Яшчэ тры мігранты вярнуліся ўглыб беларускай тэрыторыі пры з’яўленні польскага патруля.
Нягледзячы на мінімальную колькасць парушальнікаў, не абышлося без атакі польскага патруля. На адцінку заставы ў Мельніку позна ўвечары польскі патруль быў закіданы камянямі. У справаздачы Памежнай аховы сцвярджаецца, што гэта рабілі беларускія службы. Ніхто не пацярпеў, патрульныя аўтамабілі пашкоджанняў не атрымалі.
Даволі спакойна было і на межах Літвы і Латвіі. Літоўскія памежнікі паведамілі пра 14 парушальнікаў, а латвійскія - усяго пра трох.
Як пісаў сайт Charter97.org, сёння кіраўнікі МУС Польшчы і краін Балтыі распавялі, у якім выпадку цалкам закрыюць мяжу з Беларуссю.