СМІ: У Крамлі падрыхтавалі праект указа Пуціна аб абвяшчэнні мабілізацыі
- 28.08.2023, 17:27
Дата падпісання ўказа выбраная не выпадкова.
У Крамлі падрыхтавалі праект указа прэзідэнта краіны-агрэсаркі РФ Уладзіміра Пуціна аб абвяшчэнні мабілізацыі. Пра гэта 28 жніўня паведамляе ZN.UA са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскіх спецслужбах.
Чакаецца, што ўказ будзе падпісаны напрыканцы верасня. Са слоў крыніцы, дата падпісання ўказа абраная не выпадкова. Па-першае, у Расеі ўжо пройдзе адзіны дзень галасавання, і негатыўная рэакцыя расейцаў на ўказ не паўплывае на падтрымку кандыдатаў ад партыі Пуціна «Адзіная Расія». Па-другое, чакаецца, што на момант падпісання ўказа з адпачынкаў і вакацый вернецца большасць расійскіх грамадзян.
Ва ўказе таксама плануецца прапанаваць расейцам мабілізацыйнага ўзросту, якія знаходзяцца за мяжой, вярнуцца ў Расею цягам тыдня пасля падпісання дакумента Пуціным і адслужыць адзін год ва ўзброеных сілах РФ, сказала крыніца.