УСУ прарэдзілі шыхты афіцэраў РФ: апублікаваныя імёны
- 28.08.2023, 17:07
Сярод ліквідаваных акупантаў - падпалкоўнік САХР, які ўдзельнічаў у штурме Бахмута.
Страты Расеі ў шэрагах афіцэраў падчас вайны ва Украіне ўзраслі - ліквідаваны падпалкоўнік, капітан і тры лейтэнанты.
Як паведамляе ў Telegram афіцэр Узброеных сіл Украіны Анатоль Штэфан, вядомы пад пазыўным «Шцірліц», прынамсі, адправіўся на ўгнаенне падпалкоўнік САХР (запасу), які ўдзельнічаў у штурме Бахмута.
«Паспяхова дэмабілізаваны...падпалкоўнік... Раман Бачароў, капітан Аляксандр Лебедзеў, лейтэнант Юрый Памешчыкаў, лейтэнант Дзмітрый Хадачкоў, малодшы лейтэнант Андрэй Фаос», - піша Шцірліц.
Паводле інфармацыі з расейскіх ТГ-каналаў, Бачароў удзельнічаў у штурме Бахмута ў складзе ПВК «Вагнер».