BE RU EN

Беларусы сем месяцаў збіралі манеты па 2 рублі: што з гэтага атрымалася?

  • 28.08.2023, 15:14

Відэа.

Святлана з Гомеля падзялілася ў TikTok, што неяк яны з мужам шпацыравалі па крамах і напароліся на скарбонку. Слоічак ім вельмі спадабаўся, і яны набылі яго.

- Закідвалі мы толькі па 2 рублі. Запаўнялі з як мелі манеты, але потым нас гэта так захапіла, - кажа дзяўчына. - Мы з мужам збіралі скарбонку са студзеня да жніўня. Потым 250 рублёў памянялі па крамах, астатнюю суму аднеслі ў банк, дзе без праблем абмянялі на патрэбную нам валюту.

За сем месяцаў сям'я назапасіла 2 428 рублёў.

Экспэрымент атрымаўся. Пара пачала зноўку напаўняць слоік і збіраць чарговую суму.

Апошнія навіны