BE RU EN

Усплылі падрабязнасці таемнай інструкцыі Прыгожына, складзенай ім на выпадак смерці

  • 28.08.2023, 18:50

Верхаводам ПВК «Вагнер» павінен быў стаць «Лотас».

Заснавальнік прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» Яўген Прыгожын у свой час склаў таемную інструкцыю з алгарытмам дзеянняў ПВК пры розных сцэнарах. Нават пры знішчэнні ўсёй верхавіны наймітаў - Прыгожына, Уткіна, Чакалава.

Паводле рэкамендацый, правадыром «Вагнера» павінен быў стаць камандзір з пазыўным «Лотас». Пра гэта паведамляе блізкі да расейскіх сілавікоў тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ».

«Згодна з алгарытмамі гэтай інструкцыі, пасля пацвярджэння смерці важакоў в.а. кіраўніка ПВК стаў камандзір з пазыўным «Лотас». Пра гэта можа быць абвешчана адразу пасля пахавання Прыгожына і «Лотас» выйдзе з ценю», – гаворыцца ў паведамленні.

Крыніца таксама распавяла, што пры выездзе пераважнай большасці наймітаў з Беларусі камандзірам у строгім сакрэце было абвешчана, што адпачынак працягнецца 3 тыдні, а затым большая частка групы з'едзе ў Афрыку. Самыя баяздольныя падраздзяленні 5 і 10 СА высадзяцца ў Лібіі і Малі адпаведна.

Але праз ліквідацыю Прыгожына размова пра гэта зараз не ідзе. Групоўка ў Афрыцы знаходзіцца ў нявызначанасці і страху за свой лёс. Прагназуюць, што ўсе найміты, якія знаходзяцца там, далучацца да расейскага Мінабароны.

Апошнія навіны