Расейскія турысты масава памкнуліся ў Беларусь
- 28.08.2023, 12:18
Наша краіна стала найбольш папулярным турыстычным кірункам у расейцаў.
Беларусь з'яўляецца найбольш папулярным турыстычным кірункам у расейцаў. Пра гэта паведаміў Расейскі саюз турыстычнай індустрыі са спасылкай на звесткі турыстычных аператараў, якія ўваходзяць у арганізацыю.
Часцей за ўсё расейцы запытваюць у аператараў кароткія выправы ў нашу краіну, другое месца ў папулярнасці займае санаторны адпачынак, а трэцяе — экскурсійныя выправы.
РСТ ацэньвае колькасць расейцаў, якія наведалі летась Беларусь, на мільён чалавек.
У пяцёрку найбольш папулярных кірункаў таксама ўваходзяць Узбекістан, Арменія, Кіргізстан і Азербайджан.