Брытанская выведка: Расея, верагодна, скасуе вучэнні «Захад» у гэтым годзе
- 28.08.2023, 11:57
Праз нястачу асабовага складу і тэхнікі.
Масква, магчыма, адмовіцца ад чарговых вучэнняў «Захад» праз нястачу асабовага складу і тэхнікі, а таксама асцярогі крытыкі.
Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта гаворыцца ў выведвальным аглядзе Міністэрства абароны Вялікабрытаніі аб вайне ад 28 жніўня.
У ім зазначаюць, што Расея, хутчэй за ўсё, скасавала так званыя супольныя стратэгічныя вучэнні «Захад», якія павінны былі быць вынікам гадавога цыкла вайсковых вучэнняў. Манеўры мусілі адбыцца ў верасні 2023 года.
Выведка нагадвае, што ў перыяд пасля 2010 года «супольныя стратэгічныя вучэнні» па чарзе праходзілі ў розных рэгіёнах Расеі, але з 2021 года сталі часцей праводзіцца ў заходнім рэгіёне, дэманструючы, што прыярытэтам з'яўляецца «процідзеянне пагрозе NАТО».
«Няўдачы расейскіх вайскоўцаў ва Украіне паказалі, што «супольныя стратэгічныя вучэнні» мелі абмежаваную навучальную каштоўнасць і ў значнай ступені праводзіліся для відовішча. Хутчэй за ўсё, Расея скасавала «Захад-2023» з-за таго, што для іх даступныя занадта мала асабовага складу і тэхнікі. Таксама ёсць рэалістычная імавернасць, што расейскае кіраўніцтва баіцца ўнутранай крытыкі за правядзенне яшчэ адных паказальных вучэнняў у ваенны час», – адзначае выведка.