УСУ знішчылі расейскі танк на Ліманскім кірунку
- 28.08.2023, 10:52
Відэафакт.
Байцы зводнай тактычнай групы «Адам» знішчылі беспілотнікам варожы танк на Ліманскім кірунку.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, момант паспяховага нападу і дэтанацыі боекамплекта варожай бронемашыны апублікаваны ў сацсетках.
«Аператары БПЛА выявілі расейскі танк і двух вайскоўцаў, якія рухаліся ў яго кірунку, пасля чаго група агнявой падтрымкі пачала мінамётны абстрэл. Пакуль акупанты ўцякалі ад абстрэлу, наш FPV-дрон спаліў іх адзіную надзею на ўцёкі», - гаворыцца ў каментары да відэазапісу.
Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео