BE RU EN

Маляр: На паўднёвым флангу Бахмута ідзе прасоўванне УСУ

  • 28.08.2023, 10:33

Увогуле на гэтым кірунку вызваленыя ўжо 44 кв. км тэрыторыі.

Украінскія войскі вызвалілі 1 кв. км на Бахмуцкім кірунку на мінулым тыдні. Пра гэта паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр 28 жніўня ў эфіры тэлемарафону, які трансляваў тэлеканал "Рада".

Паводле слоў Маляр, на Бахмуцкім кірунку было даволі паспяховае прасоўванне. Там занялі ключавыя панавальныя вышыні.

"На паўднёвым флангу Бахмута ў нас ідзе прасоўванне, і на мінулым тыдні там вызвалены яшчэ адзін квадратны кіламетр", - сказала яна.

Маляр дадала, што агулам ужо 44 кв. км тэрыторыі вызваленыя на гэтым кірунку.

Апошнія навіны