HIMARS знішчыў акупантаў на востраве Джарылгач
- 1.08.2023, 18:09
Пяць ракет - пяць траплянняў.
Украінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па пазіцыях акупантаў на востраве Джарылгач з артылерыйскай сістэмы HIMARS.
Пра гэта паведамляе Цэнтр Нацыянальнага Супраціву.
На апублікаваных кадрах бачна, што беспілотнік зафіксаваў пазіцыі акупантаў, якія знаходзіліся ў акупаванай частцы Херсонскай вобласці. Украінскія байцы нанеслі па іх пяць удараў ракетамі HIMARS.
Ад абстрэлу расейцы спрабавалі схавацца ў кустах і трэніровачных акопах, аднак менавіта туды патрапіла ракета.
Адзначым, што адлегласць ад Джарылгача да найбліжэйшых кантраляваных Украінай тэрыторый складае блізу 70 км. Ад касы выспы - амаль 60 км.