Беларускі футбаліст, які адмовіўся гуляць у нацыянальнай камандзе пры Лукашэнку, перайшоў у польскі клуб
- 5.07.2023, 18:24
Ілля Шкурын правядзе наступны сезон у клубе «Сталь» з горада Мелец.
Беларускі нападнік ЦСКА Ілля Шкурын арандаваны на сезон польскай камандай «Сталь Мелец».
23-гадовы Шкурын стаў гульцом ЦСКА ў студзені 2020 года. Усяго за маскоўскую каманду ў 19 матчах забіў тры галы.
У верасні 2022 года беларус прыпыніў кантракт з клубам у аднабаковым парадку і сышоў у ізраільскі клуб «Макабі» (Пэтах-Ціква).
Ягоны кантракт з ЦСКА разлічаны да лета 2024 года, верагодна, ён пакіне маскоўскую каманду на правах вольнага агента.
Раней Шкурын гуляў за кіеўскае «Дынама», польскі «Ракаў», «Дынама» (Берасце), «Энэргетык-БДУ» і «Віцебск».
Як паведамляў Charter97.org, Шкурын адмовіўся ехаць у нацыянальную зборную, пакуль ва ўладзе Лукашэнка.