Пад Ганцавічамі школьнік страціў прытомнасць на лінейцы
- 5.06.2023, 20:54
Падлетак зламаў дзве сківіцы.
У Ганцавіцкім раёне 13-гадовы вучань сярэдняй школы на лінейцы страціў прытомнасць, упаў і зламаў дзве сківіцы, выбіў некалькі зубоў, піша «Ганцавіцкі час».
Няшчасны выпадак адбыўся 25 траўня на апошнім званку для школьнікаў у вёсцы Ганцавічы, якая знаходзіцца за 3 кіламетры ад райцэнтра. Лінейка пачалася прыкладна а 9 гадзіны раніцы. Упаў хлопчык, які стаяў у другім шэрагу. Ён прастаяў менш за паўгадзіны.
Як паведамляе выданне, школьнік «упаў тварам уніз і стукнуўся аб бетон». Вынік – пераламаныя сківіцы і выдаленне чатырох зубоў.
Хуткая даставіла школьніка ў Ганцавіцкую ЦРБ, пасля яго перавезлі ў Баранавічы, а пазней адправілі ў Берасцейскую абласную клінічную лякарню – у аддзяленне сківічна-тварнай хірургіі. Там зрабілі аперацыю, паставілі імпланты.
Выпісалі падлетка 2 чэрвеня, адправіўшы пад назіранне ганцавіцкіх стаматолагаў.