BE RU EN

Šuma прэзентуе сваю версію «Купалінкі»

  • 5.06.2023, 20:25

Відэа.

Гурт Šuma прэзентаваў сваю версію знакамітай «Купалінкі».

Таксама музыкі абвясцілі конкурс рэміксаў на яе з прызам $1000:

«Паколькі "Купалінка" святкуе 100-годдзе, давайце разам дадзім гэтай песні другое жыццё і зробім так, каб "Купалінку" спявалі па ўсім свеце».

«Купалінка» набыла шырокую папулярнасць у пачатку 1920-х. Тады паэт Міхась Чарот апрацаваў народную песню для сваёй музычнай п'есы «На Купалле». Музыку да яе стварыў кампазітар Уладзімір Тэраўскі. Абодва аўтары былі забітыя падчас сталінскіх рэпрэсій 1930-х гадоў, таму доўгія гады ў БССР песню выконвалі без згадвання іх імёнаў.

ŠUMA · Kupalinka

Апошнія навіны