BE RU EN

Украінскія вайскоўцы прасунуліся пад Бахмутам

  • 5.06.2023, 18:23

УСУ змаглі адбіць у расейскіх акупантаў да 1600 метраў тэрыторыі.

Украінскія абаронцы прасунуліся на розных адрэзках на Бахмуцкім кірунку. Дзе-нідзе яны змаглі адбіць у расейскіх акупантаў да 1600 метраў тэрыторыі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на намесніцу міністра абароны Украіны Ганну Маляр у эфіры тэлемарафона.

Яна адзначыла, што за гэты дзень украінскія байцы дасягнулі поспеху на Бахмуцкім кірунку.

Маляр паведаміла, што ўкраінскія войскі Аператыўна стратэгічнай групоўкі войскаў «Хорціца» ажыццяўляюць наступальныя дзеянні на ўсходнім фронце.

Так, нягледзячы на жорсткае супраціўленне і спробы расейцаў утрымаць занятыя рубяжы і пазіцыі нашы часткі падчас вядзення баёў прасунуліся наперад на некалькіх кірунках.

«Падчас вядзення баявых дзеянняў мы рушылі наперад на кірунку Арэхава-Васілёўка і Параскавееўка ад 200 да 1600 метраў. Гэта на розных кірунках. У накірунку Іванаўскае — Кляшчыеўка ў нас ёсць прасоўванне ад 100 да 700 метраў. Таксама ў розных кірунках», - сказала намесніца міністра абароны.

Зрэшты, баявыя дзеянні працягваюцца.

Апошнія навіны