BE RU EN

У Менску затрымалі арганізатараў дамоўных матчаў у Расеі

  • 5.06.2023, 17:56

Яны ўклалі ў «бізнэс» 150 тысяч даляраў.

Сілавікі Лукашэнкі затрымалі траіх менчукоў, якія ўклалі 150 тысяч даляраў у арганізацыю дамоўных матчаў у Расеі, паведамляе by.tribuna.com.

У 2020-м годзе мужчына з Магілёва прапанаваў знаёмаму ўкласці грошы ў арганізацыю дамоўных матчаў у Расеі і атрымліваць прыбытак ад ставак.

Таварышу задума спадабалася, і ён прыцягнуў да справы яшчэ дваіх кампаньёнаў. Усяго яны ўклалі 150 тысяч даляраў.

Пры гэтым не ўдакладняецца, пра матчы якога тыпу спорту ідзе размова.

- Таварышы мелі на руках даўгавыя распіскі, аднак вяртаць свае зберажэнні законным спосабам не сталі. Замест гэтага пад добрапрыстойнай падставай прывабілі крыўдзіцеля ў Менск, забралі тэлефон і вывезлі ў лес.

Там з ужываннем гвалту і пад пагрозай расправы над сваякамі падманшчыка запатрабавалі вярнуць 150 тысяч даляраў. Для дэманстрацыі сур'ёзнасці намераў прымусілі ахвяру распрануцца і, зняўшы ўсё на відэа, з'ехалі.

У дачыненні да траіх жыхароў Менска распачатыя крымінальныя справы за выкраданне чалавека і прымус да выканання абавязацельстваў.

Апошнія навіны