BE RU EN

Мінабароны Украіны: УСУ пераходзяць да наступальных дзеянняў на некаторых кірунках

  • 5.06.2023, 17:07

Украінскія байцы рухаюцца шырокім фронтам.

Украінскія вайскоўцы пераходзяць да контрнаступальных дзеянняў на некаторых кірунках фронту. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на намесніцу міністра абароны Украіны Ганну Маляр.

Яна адзначыла, што ўкраінскія вайскоўцы працягваюць абарону, распачатую 24 лютага 2022 года.

- Абарончая аперацыя змяшчае ўсё, у тым ліку і контрнаступальныя дзеянні. Таму, на некаторых кірунках мы пераходзім да наступальных дзеянняў, - напісала яна.

Маляр адзначыла, што эпіцэнтрам баявых дзеянняў застаецца Бахмуцкі кірунак. Там украінскія байцы рухаюцца даволі шырокім фронтам. Яны маюць поспех і займаюць пануючыя вышыні.

Пры гэтым расейскія акупанты знаходзяцца ў абароне і хочуць утрымаць пазіцыі. На поўдні супраціўнік таксама знаходзіцца ў абароне. Там працягваюцца баі мясцовага значэння.

Намесніца міністра абароны Украіны таксама адзначыла, што акупанты актыўна запускаюць інфармацыю аб контрнаступленні, бо ім трэба адцягнуць увагу ад паражэння на Бахмуцкім кірунку.

Апошнія навіны