Расейскія добраахвотнікі прапанавалі Прыгожыну абмяняць палонных з Белгародшчыны на камбрыга Веневіціна
- 5.06.2023, 16:51
Размова ідзе аб сумленным абмене без дадатковых умоў.
Байцы Легіёна «Свабода Расеі» звярнуліся да верхавода ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына з прапановай абмену палоннымі расейцамі.
Відэа яны апублікавалі ў Telegram-канале, паведамляе Цэнзор.НЕТ.
«Мы звяртаемся да вас, бо ўся праўладная эліта ў асобе кавалера ордэна мужнасці Гладкова баязліва адсядзелася, пакінуўшы сваіх людзей у палоне, пакуль іх войскі накрывалі артылерыяй мірныя гарады.
Як нам стала вядома, байцамі ПВК «Вагнера» быў узяты ў палон камандзір 72-й брыгады УС РФ падпалкоўнік Раман Веневіцін. Як жэст добрай волі мы прапануем абмяняць яго на некалькіх байцоў УС РФ, узятых намі ў палон падчас вызваленчых баёў у Белгародскай вобласці.
Размова ідзе аб сумленным абмене без дадатковых умоў. Дэталі абмену ўзгоднім дадаткова», - заявілі ваяры.
Нагадаем, раней байцы РДК і Легіёна «Свабода Расеі» звярнуліся да губернатара Белгародскай вобласці РФ Вячаслава Гладкова з прапановай абмяняць палонных расейскіх салдат за магчымасць пагутарыць з ім асабіста.
Пазней воіны РДК прадэманстравалі кадры з палоннымі салдатамі афіцыйнага войска РФ, па якіх не прыехаў губернатар.
У той жа час вечарам, 4 чэрвеня, у сетцы з'явіліся кадры допыту падпалкоўніка войска РФ Рамана Веневіціна, камандзіра 72-й брыгады. Яго ўзялі ў палон «вагнераўцы».