УСУ заспелі расейцаў знянацку ў раёне Вуглядара
- 5.06.2023, 12:47
Расейскія прапагандысты б'юць трывогу.
Адзін з верхаводаў баевікоў так званай «ДНР» Аляксандр Хадакоўскі б'е трывогу. Ён заявіў, што ўночы ўкраінскае войска пры падтрымцы цяжкай бранятэхнікі распачало спробу прарыву на Вяліканавасёлаўскім кірунку Данецкай вобласці.
Паводле ягоных слоў, УСУ дабіліся тактычнага поспеху і занялі пазіцыі, умацоўваючыся на занятых рубяжах, піша «Дыялог».
Больш за тое, украінскія вайскоўцы перасоўваюцца амаль незаўважанымі, што нясе сур'ёзную пагрозу і праблему для УС РФ: ударная група УСУ выйшла на мяжу нападу амаль незаўважанай з-за абмежаваных магчымасцяў расейскай аэравыведкі.
Допіс Хадакоўскага ў Telegram-канале быў апублікаваны а 6.37 раніцы пасля начных баёў, якія прадоўжыліся ўжо раніцай.
Пры гэтым расейскі бок да канца не разумее, у які менавіта бок і якім кірункам УСУ рыхтуюць рывок.
Украінскім вайскоўцам удалося здушыць сувязь расейцаў і паставіць акупацыйныя сілы ў цяжкае становішча, адзначае верхавод баевікоў «ДНР».
«Традыцыйна задушыўшы сувязь, супраціўнік здолеў паставіць нас у цяжкае становішча. Сітуацыя ў развіцці», - піша ён.