BE RU EN

«Над вёскай увесь час вісіць воблака пылу»

  • 5.06.2023, 12:40

Жыхары прадмесця Гародні скардзяцца на суседства з кар'ерам.

Некалькі гадоў таму ў наваколлях вёскі Брузгі пачалася распрацоўка кар'ера. Дарога, якая вядзе да яго, не заасфальтаваная, грузавікі, якія праходзяць па ёй, паднімаюць клубы пылу. Пылавое воблака вісіць над вёскай, пыл пакрывае аўто і дамы, расліны на агародзе.

«А мы вымушаныя ўсім гэтым дыхаць», — расказваюць Newgrodno.by жыхары.

Яны расказвалі, што летась на дарозе паставілі знак, які абмяжоўвае хуткасць грузавікоў, але ён «"працаваў» толькі пры з'яўленні патруля ДАІ. Часам дарогу паліваюць вадой, але ў спякотны і сухі час гэтай меры стае ненадоўга. З пачаткам лета праблема зноў абвастрылася.

Што можна зрабіць? Жыхары мяркуюць, што дарогу ад кар'ера варта заасфальтаваць. Тады пылу сапраўды стане менш.

Апошнія навіны