BE RU EN

Прыгожын: УСУ захапілі частку Бярхоўкі пад Бахмутам, расейцы даюць драпака

  • 5.06.2023, 12:29

Верхавод «Вагнера» заклікаў Шайгу і Герасімава прыехаць на фронт.

Верхавод ПВК «Вагнера» Яўген Прыгожын заявіў, што УСУ захапілі частку Бярхоўкі пад Бахмутам. Расейцы ўцякаюць:

- Калі начальнік Генштаба і кіраўнік Мінабароны Сяргей Шайгу перагрупаваліся і сталі ўздоўж Бярхоўскага вадасховішча, яны казалі аб тым, што гэта для таго, каб абараніць населены пункт Бярхоўка, бо вельмі выгадныя пазіцыі. Такія выгадныя, што проста таргаваліся ўсе за іх. Зараз частка населенага пункта Бярхоўка ўжо страчаная, уцякаюць войскі паволі.

Ганьба! Шайгу, Герасімаў, заклікаю вас, прыязджайце на фронт, падніміце з пісталетамі войска, каб наперад ішлі. Давайце, вы зможаце! А калі не зможаце, памраце героямі.

Апошнія навіны