BE RU EN

Экспэрт: Расейскія добраахвотнікі могуць стварыць на Белгарадчыне 300-кіламетровую «буферную зону»

  • 5.06.2023, 12:26

Войска Расеі зможа забяспечыць кантроль толькі 50-кіламетровага адцінку.

У выпадку ўзмацнення патэнцыялу расейскіх антыпуцінскіх фармаванняў РДК і легіён «Свабода Расеі» і працягу іх актыўнасці ў Белгарадскай вобласці партызаны здольныя стварыць уздоўж мяжы Украіны і РФ «буферную зону» працягласцю да 300 км. У той жа час, наяўных у гэтым рэгіёне сіл войска Расеі хопіць на тое, каб забяспечыць кантроль толькі 50-кіламетровага адцінку.

Такое меркаванне агучыў, абапіраючыся на тэндэнцыі прасоўвання расейскіх «партызан» на Белгародшчыне, ваенна-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка.

«Крыху паглядзеў, улічваючы апошнюю інфармацыю, прагнозы на магчымасці РДК і «Легіёна» ўплываць у расейскай зоне адчужэння. І, паводле маіх падлікаў, у цяперашняй актыўнасці яны могуць ахапіць да 300 км па фронце. У сваю чаргу, з улікам наяўнасці на працягласці ўсёй мяжы з неакупаванай часткай Украіны сіл і сродкаў расейскага акупацыйнага войска, яны могуць кантраляваць максімум 50 км. Гэта значыць, для акупантаў пакуль няма шанцаў закрыць нават напалову тое, што могуць ахапіць партызаны», – адзначыў экспэрт.

Заўважым, як паведаміў раніцай 5 чэрвеня прадстаўнік Адэскай АВА Сяргей Братчук са спасылкай на ўкраінскія і расейскія рэсурсы, зараз пад кантролем РДК і «Легіёна» нібыта знаходзяцца чатыры населеныя пункты РФ у Белгарадскай вобласці.

Крэмль зараз не кантралюе гэтыя тэрыторыі. Паведамляецца, што на Белгародшчыне працягваюцца баі за Мурам, Нехатоўку, Зіброўку, Архангельскае, Новую Тавалжанку, Шабекіна, Ржэўку, Нежгольск і Вазьнясенаўку.

Інфармацыю аб баях у Белгародскай вобласці пацвярджае маніторынгавая ініцыятыва DeepState. Са звестак аналітыкаў на пачатак дня 5 чэрвеня, зафіксаваная праца партызанскіх падраздзяленняў расейцаў у Новай Таволжанцы і адсутнасць кантролю ворагам над пунктам пропуску. Камандаванне РФ перакідвае ў гэты раён дадатковыя сілы рэгулярнага войска, але праз нязладжанасці кіравання яны «не могуць зразумець, што ім рабіць». Працягваюцца ўзаемныя абстрэлы ўздоўж дзяржмяжы.

Пры гэтым «Легіён» і РДК вырашылі перадаць расейскіх вайскоўцаў, узятых партызанамі ў палон падчас баёў за Новую Тавалжанку, у абменны фонд украінскага боку.

Апошнія навіны