Міністр у еўрапейскіх справах Чэхіі падтрымаў Паліну Шарэнда-Панасюк
- 5.06.2023, 12:19
Марцін Дворжак уважае палітычную зняволеную за адзін з сімвалаў супраціву таталітарызму.
Палітычную зняволеную, актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Шарэнда-Панасюк падтрымаў міністр еўрапейскіх спраў Чэхіі Марцін Дворжак.
«Лёс Паліны Шарэнда-Панасюк не павінен быць для нас абыякавым. Яе адважная барацьба з жорсткім рэжымам Лукашэнкі - адзін з сімвалаў супраціву таталітарызму. Гаворка ідзе пра пагрозу жыццю ў лукашэнкаўскай турме», — напісаў ён.
Раней, як пісаў сайт Charter97.org, Паліна Шарэнда-Панасюк заявіла, што на знак пратэсту адмаўляецца ад грамадзянства Беларусі.