Лукашэнка пагражае краінам Балтыі і Польшчы
- 5.06.2023, 11:48
Дыктатар сказаў, што «з цяжкасцю трывае выхадкі» гэтых краін.
Лукашэнка 5 чэрвеня сустрэўся з губернатарам Калінінградскай вобласці Расеі Антонам Аліханавым, паведамляе ягоная прэс-служба.
Дыктатар узгадаў аб санкцыях, уведзеных на грузаперавозкі.
Але гэта небяспечна. Гэта ўжо эканамічная вайна. І не толькі эканамічная. Якую нам вар'яты гэтыя вядомыя спрабуюць абвясціць. Потым няхай не крыўдзяцца. Прытым, мы ж нікому не пагражаем. Мы проста захоўваем нашы інтарэсы - Беларусі і Расеі. Пакуль з цяжкасцю, але ўдаецца трываць усе гэтыя выхадкі. Але бясконца гэта працягвацца не можа. І таму кіраўніцтва балтыйскіх дзяржаў павінна гэта цудоўна разумець. Мы гэтыя цяжкасці пераадольваем», - заявіў Лукашэнка.