Сілавікі: Літовец спрабаваў увезці ў Беларусь 10 тысяч куль
- 5.06.2023, 11:35
Ён хаваў іх у двух схованках.
Грамадзянін Літвы нібыта спрабаваў увезці ў Беларусь буйную партыю куль і гільзаў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта. Боепрыпасы канфіскавалі.
Інцыдэнт нібыта адбыўся ў пункце пропуску «Лоша» 2 чэрвеня. 26-гадовы літовец на мікрааўтобусе рухаўся на ўезд у Беларусь. Аглядаючы яго аўто, памежнікі нібыта знайшлі дзве схованкі, а ў іх - скрынкі з боепрыпасамі да агнястрэльнай зброі.
Усяго канфіскавана 10 тысяч куль маркі Lapua і 2525 гільзаў Lapua Magnum. Яны адпраўленыя на экспэртызу.