BE RU EN

Анансаваныя аўтобусныя маршруты з Беларусі ў Данецк так і не пачаліся

  • 5.06.2023, 11:14

Скасаванне адбылася з ініцыятывы перавозчыка з Данецка.

Як пісаў сайт Charter97.org, у траўні перавозчык з Гомеля ТАА «БелЭкспрэс Бай» анансаваў рэгулярныя аўтобусныя перавозкі з Беларусі ў акупаваныя гарады ўсходу Украіны.

Сёння стала вядома, што рэйсаў ужо не плануецца. Інфармацыю аб закрыцці рэйса паведамілі «Флагштоку» ў офісе Гомельскага перавозчыка ТАА «Белэкспрэс Бай».

Ні з Гомеля, ні з Менска. Паводле ягоных слоў, скасаванне адбылася з ініцыятывы перавозчыка з Данецка.

Перавозчык з Данецка паведаміў, што рэйс, запланаваны на 3 чэрвеня, сарваўся праз тэхнічныя прычыны.

Паводле ягоных слоў, рэйсы ў Беларусь усё яшчэ плануюцца, аднак дату пачатку перавозак ён паведаміць не змог.

Апошнія навіны