У Польшчы затрымалі беларуса, які нелегальна перавозіў нелегалаў
- 4.06.2023, 21:11
Мужчына перавозіў шасцярых сірыйцаў, чатырох грамадзян Емена і Алжыра.
Польскія памежнікі ў суботу затрымалі беларуса, які дапамагаў мігрантам незаконна прабірацца праз мяжу ў ЕЗ. Мужчына перавозіў у сваім аўто 10 чалавек, паведамілі ў ведамстве суседняй краіны.
За суботу, 3 чэрвеня, у Польшчу спрабавалі незаконна трапіць 124 мігранты, з іх 12 - з боку Украіны, астатнія - з Беларусі. Больш за паўсотні з іх убачыўшы польскіх памежнікаў, вярнуліся назад на беларускую тэрыторыю.
Прарвацца ў ЕЗ спрабавалі грамадзяне Турцыі, Алжыра, Сірыі і Егіпта.
Супрацоўнікі Польскага памежнага камітэта побач з вёскай Нароўка, што за 15 кіламетраў ад Берасцейскай вобласці, таксама затрымалі памагатага, які дапамагаў нелегальна пераходзіць мяжу. Ім быў беларус — мужчына перавозіў шасцярых сірыйцаў, чатырох грамадзян Емена і Алжыра.