Расейскія добраахвотнікі: Губернатар Гладкоў не прыйшоў на сустрэчу
- 4.06.2023, 20:50
Палонныя адпраўляюцца ў абменны фонд.
Расейскія добраахвотнікі, якія знаходзяцца ў Белгарадскай вобласці РФ, заявілі, што губернатар Вячаслаў Гладкоў не прыйшоў да іх на сустрэчу.
«Уся адзінароская ўлада ў асобе губернатара Гладкова спалохана адсядзелася ва ўтульных кабінетах, пакінуўшы сваіх людзей у нашым палоне», - заявілі Рускі добраахвотніцкі корпус і Легіён «Свабода Расеі»
«Палонных мы перадаём у абменны фонд украінскага боку. Ідзём далей», - сказалі расейскія добраахвотнікі.
Раней, як пісаў сайт Charter97.org, расейскія добраахвотнікі ўзялі палонных і выставілі ультыматум губернатару Белгародскай вобласці.