Навукоўцы высветлілі адну з умоў шчаслівага шлюбу
- 4.06.2023, 20:05
Даследчыкі на працягу двух гадоў праводзілі эксперымент, у якім удзельнічалі 230 пар.
Амэрыканскія навукоўцы вызначылі важную ўмову для шчаслівага шлюбу - супольны банкавы рахунак. Пра гэта паведамляе партал Market Watch са спасылкай на навуковую працу групы даследчыкаў са Школы бізнэсу Келі Універсітэта Індыяны.
Навукоўцы на працягу двух гадоў праводзілі эксперымент, у якім удзельнічалі 230 пар. Сярэдні век - 28 гадоў, а сярэдняя працягласць стасункаў - пяць гадоў. 10% пар мелі дзяцей. На пачатку даследавання ўсе ахвотнікі мелі асабовы банкавы рахунак.
Пары падзялілі на тры групы. Адной з іх даручылі стварыць супольны рахунак, другая далей вяла індывідуальны, а трэцяй групе трэба было самой вызначыць, аб'ядноўваць свае фінансы або не.
На думку навукоўцаў, шлюбныя пары, якія аб'ядналі даход, мелі больш шчаслівыя і працяглыя стасункі. Гэта даследнікі растлумачылі высокай узгодненасцю фінансавых мэт, празрыстасцю і агульным разуменнем шлюбу.
А вядзенне асобных рахункаў, на думку навукоўцаў, палягчае пастанову аб расстанні. З іхніх словах, такія тыпы стасункаў маюць болей "справовы", чым партнёрскі характар.