Сіноптыкі папярэдзілі пра дзве неспрыяльныя метэаралагічныя з'явы
- 4.06.2023, 19:23
Абвешчаны чырвоны і аранжавы ўзроўні небяспекі.
Чырвоны ўзровень небяспекі аб'яўлены на панядзелак, 5 чэрвеня, у Гомельскай вобласці праз надзвычайную пажарную небяспеку. Уначы 5 чэрвеня на тарфяніках Палесся чакаюцца замаразкі да -2°С, у сувязі з чым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Як паведаміў Белгідрамет, у панядзелак на большай частцы Гомельскай і Менскай вобласці, а на астатняй тэрыторыі рэспублікі месцамі захаваецца надзвычайная пажарная небяспека. У сувязі з гэтым абвешчанае штармавое папярэджанне аб небяспечнай гідраметэаралагічнай з'яве — чырвоны ўзровень небяспекі!
Згодна з мапай забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў, якую публікуе Мінлясгас, паводле звестак на 4 чэрвеня забароны і абмежаванні ўведзены ў 102 раёнах нашай краіны, наведванне лясоў дазволена толькі ў 16 раёнах Магілёўскай вобласці.
Прэс-служба МНС паведамляе, што ўначы 5 чэрвеня на тарфяніках Палесся чакаюцца замаразкі 0..-2ºС, у сувязі з гэтым аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.