Гіркін: Чарвяк трапіўся на відэлец
- 4.06.2023, 18:26
Расейскі тэрарыст расказаў, што стаіць за баямі ў Белгародскай вобласці.
Расейскі ваенны злачынец Ігар Стралкоў-Гіркін у сваім Telegram прадказаў, што такімі тэмпамі Белгарадская вобласць стане «новым Данбасам»:
- У сувязі з масіраванымі абстрэламі і баямі ў Белгародскай вобласці расейская ўлада апынулася ў становішчы «чарвяка, які трапіў на відэлец». Праціўнік «паставіў на вушы» густанаселеную і даволі шчасную (па расейскіх мерках) вобласць, а Крэмль нічагуткі не можа зрабіць, каб Белгарадчына не ператварылася ў такое ж сталае поле бою, якім 9 гадоў з'яўляецца Данбас.
Пачаць наступ на мяжы Белгарадскай вобласці - гэта «гульня паводле правілаў ворага» з адпаведным дзейсным вынікам. У ГШ РФ і Крамлі, магчыма, гэта разумеюць. Але і проста «пацярпець» бесперапынныя варожыя атакі на Белгарадчыну (а потым на Куршчыну і Браншчыну) – таксама выйсце «не надта». Насельніцтва ў шоку і наракае.
А ворагу - толькі таго і трэба - у яго досыць «другасортных» частак і злучэнняў, каб без адмысловай напругі падтрымліваць ізноў утвораную лінію фронту, не чапаючы ўдарны рэзервовы корпус, гатовы да кідка ў кірунку Азоўскага мора.