У Рагачоўскім раёне маршрутка вылецела ў кювет
- 4.06.2023, 18:18
Пяць чалавек пацярпелі.
Пяць чалавек пацярпелі ў ДТЗ з маршрутным таксі ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці, паведамляе прэс-служба МУС.
Аварыя адбылася сёння апоўдні на 191-м км аўтадарогі М5 "Менск-Гомель". 36-гадовы кіроўца Mercedes не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет, дзе аўто некалькі разоў перакулілася. Кіроўца і 4 пасажыры ва ўзросце ад 29 да 42 гадоў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, іх даставілі ў бальніцу.
На месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група, ратавальнікі і медыкі. Устанаўліваюцца прычыны здарэння.